- Воспитание и идеология
- Просмотров: 303
“ПАЭТ З СУЗОР’Я КУПАЛЫ І КОЛАСА”

“Паэт з сузор’я Купалы і Коласа” — пад такой назвай 19 верасня ў групе БДп-1 прайшло мерапрыемства, прысвечанае 110-годдзю з дня нараджэння Максіма Танка. Куратар групы Браніцкая М.К. нагадала ўдзельнікам літаратурнай гасцёўні жыццёвы і творчы шлях беларускага паэта, вершы якога ўражваюць разнастайнасцю тэм, вобразаў, форм, творчым засваеннем нацыянальнай паэтычнай традыцыі і наватарствам.


















