
З мэтай абуджэння павагі да слова, развіцця сродкамі мовы інтэлектуальнай, эмацыянальнай, эстэтычнай, маральнай сфер асобы навучэнца, выхавання павагі да ўсяго роднага, беларускага куратар групы УП-21 Браніцкая М.К. запрасіла юнакоў і дзяўчат на літаратурную кампазіцыю “Родная мова ў марах, у песнях, у снах”, прымеркаваную да Міжнароднага дня роднай мовы.
Падчас мерапрыемства навучэнцы чыталі на памяць вершы беларускіх паэтаў пра родную мову, слухалі народныя песні ў выкананні вядомых выканаўцаў, а таксама сталі ўдзельнікамі віктарыны “Знаўцы роднай мовы”, гульні “Перакладчыкі”. Завяршылася куратарская гадзіна праглядам рэкламнага роліка “Родная мова — тое, што нас яднае”.
Роднае слова – люстэрка культуры народа, яго духоўнае аблічча. Мова – наша спадчына, якую мы атрымалі ад бацькоў і павінны перадаць наступным пакаленням.
