
17 лютага навучэнцы группы ЭП-21 разам з куратарам Саўко Н.М. былі запрошаны на літаратурную праграму “Наша мова – наша слава”, якая прайшла ў Навагрудскай раённай бібліятэцы. Даннае марапрыемства было прысвечана Міжнароднаму дню роднай мовы.
У ходе мерапрыемства быў прасочаны гістарычны шлях нашай мовы, вызначаны яе адметнасці і самабытнасць з дапамогай самых розных літаратурных крыніц.
Беларуская мова самая звонкая і мілагучная, непаўторная і загадкавая, упэўніліся удзельнікі мерапрыемства дзякуючы “паэтычным карункам”. Навучэнцы чыталі вершы беларускіх паэтаў пра родную мову, актыўна ўдзельнічалі ў разгадванні беларускіх народных загадак, выконвалі заданні, праявілі свае веды, кемлівасць і знаходлівасць. У завяршэнні мерапрыемства навучэнцы паслухалі прэм’еру песні “Мова павінна жыць”.
