
Інфарм‑кактэйль «На роднай мове размаўляю», якi адбыўся 17 лютага 2026 года ў групах УП-22 I БД-22, арганічна быў уключаны ў куратарскую гадзіну: дапамог паглыбіць веды пра беларускую мову і яе значэнне, выклікаў пачуццё гонару за родныя традыцыі і павагі да роднай мовы. Кароткія і ёмістыя выступленні зацікавілі ўсіх, а адкрытыя дыскусіі далі магчымасць выказаць сваё меркаванне.
