
Яна — жыцця першааснова.
Яна — стагоддзяў зорны дым.
Калі забудзем, згубім мову,
Што скажам праўнукам сваім?
Л. Дайнека
Няма лепшага азначэння народа, чым мова. Калi ты нарадзiўся беларусам, калi жывеш на зямлi Беларусi, калi любiш сваю Радзiму, нельга не шанаваць сваю родную мову.
З мэтай выхавання ў навучэнцаў нацыянальнай самасвядомасці праз любоў да роднай мовы 25 лістапада ў групе УП-21 (куратар Браніцкая М.К.) была праведзена куратарская гадзіна ў фармаце старытэлінга “Беларус, роднай мовы сваёй не цурайся!” Навучэнцы даведаліся пра цікавыя факты аб роднай мове, узгадалі імёны знакамітых асветнікаў, паразважалі аб значэнні роднай мовы для кожнага з нас, чыталі на памяць свае любімыя вершы беларускіх паэтаў.
Ці доўга пражыве дрэва, калі ў яго абсякуць карані? Якім стане чалавек, калі ў яго забяруць родную мову? Мерапрыемства дапамагло юнакам і дзяўчатам яшчэ раз задумацца, наколькі важна шанаваць роднае слова як найвялікшы скарб і аснову самабытнасці нашага народа.
