
Чалавек багаты сваім мінулым, сваёй памяццю, сваёй гісторыяй. Толькі той будзе сапраўдным грамадзянінам сваёй дзяржавы, хто ведае, захоўвае і прымнажае гэта.
14 кастрычніка 2025 года ў рамках рэалізацыі гістарычнага праекта “Вечнае —спрадвечнае” з мэтай пашырэння ведаў пра гісторыка-культурную спадчыну Беларусі ў групе УП-21 куратарам Браніцкай М.К. і кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні Аліевіч В.М. была праведзена інтэлектуальная гульня “Знаўцы роднага краю”. Каманды “Крынічка” і “Зубры” знаходзілі адказы на пытанні па розных тэмах (гісторыя роднага краю, этнаграфія, геаграфія, фальклор). Выхаванцы з цікавасцю выконвалі заданні, бо на працягу ўсяго мерапрыемства панаваў дух спаборніцтва.
Пасля пяці тураў гульні перамогу атрымала каманда “Крынічка”. У час мерапрыемства была створана атмасфера пазнавальнай актыўнасці, што спрыяла пашырэнню ведаў пра культуру і традыцыі беларускага народа.
