
30 верасня 2025г. навучэнцы групы БД-1 разам з куратарам Капціловіч А.П. прынялі ўдзел у літаратурным падарожжы, прысвечаным 120-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Петруся Броўкі. Супрацоўнікі ДУК "Навагрудскай раённай бібліятэкі" нагадалі біяграфію пісьменніка, правялі віктарыну.
Навучэнцы пазнаёміліся з кніжным фондам бібліятэкі, выбралі кнігі на свой густ.
