
87 годоў таму назад адбылося ўрачыстае адкрыццё Дома-музея Адама Міцкевіча.
Павіншаваць і адсвяткаваць чарговыя ўгодкі прыйшлі навучэнцы нашага каледжа.
На свяце былы дырэктар музея Мікалай Гайба з дапамогай прэзентацыі расказаў пра гісторыю музея, аглядальнік рэдакцыі газеты “Культура” Зміцер Юркевіч распавёў пра ўплыў Францішка Карпінскага на творчасць Міцкевіча, а супрацоўнікі музея пазнаёмілі з жанчынамі, якія натхнялі паэта. Скончылася імпрэза гульнямі і пачастункамі.
Віншуем супрацоўнікаў музея і ўсіх навагрудчан з гэтым святам!
