
Герб, сцяг і гімн лічыліся і лічацца ва ўсіх краінах вышэйшымі сімваламі народа і шануюцца гэтак жа, як роднае слова, родны дом, родная культура і звычаі, і ўвасабляюць для кожнага чалавека, для кожнага грамадзяніна Радзіму.
Штогод, кожную другую нядзелю мая, наша краіна адзначае свята — Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
13 мая з навучэнцамі групы УП-1 была праведзена куратарская гадзіна ў фармаце хвілінкі цікавай інфармацыі “Гісторыя Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга”. Навучэнцы даведаліся шмат цікавых фактаў, звязаных з дзяржаўнай сімволікай, паглыбілі свае веды пра гісторыю яе стварэння і прыйшлі да высновы, што кожны грамадзянін нашай краіны абавязаны ведаць дзяржаўныя сімвалы, выконваць законы дзяржавы, паважаць традыцыі і культурныя каштоўнасці беларускага народа.
