
У красавіку 2025 года кіраўнік музейнага пакоя філіала Чарняўская Наталля Іванаўна і навучэнцы аб’яднання па інтарэсах турысцка-краязнаўчага профілю «КЛИО» Варанко А., Спірыдонава У., Рамейка В. і Брэнь С. правялі для групы УП-1 інфармацыйны квілт «Вандроўка ў мінулае».
Навучэнцы паглыбілі свае веды аб старажытнай гісторыі Навагрудка, здзейснілі віртуальную экскурсію па знакамітых мясцінах нашага горада, узгадалі значныя падзеі, звязаныя з Навагрудчынай, і вядомых людзей, якія прынеслі славу нашаму краю. Фіналам мерапрыемства стала фраза з правільна запоўненага красворда: «Первая столица ВКЛ и земля Мицкевича». Пераможцамі квілта сталі Навагран Лізавета, Паборцава Ксенія і Грышко Дар’я.
