
Імя Рыгора Барадуліна ведае, напэўна, кожны беларус. Нават калі не цікавіцца літаратурай, то вершы “Бацьку”, “Трэба дома бываць часцей” чуў дакладна не раз.
24 лютага паэту споўнілася б 90 гадоў…
25 лютага ў групе УП-1 выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Браніцкай М.К. была праведзена куратарская гадзіна, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі, перакладчыка, рэдактара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы, ганаровага доктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдата на Нобелеўскую прэмію, кавалера ордэна «Знак Пашаны», узнагароджанага медалём Францыска Скарыны Рыгора Барадуліна.
Навучэнцы групы падрыхтавалі прэзентацыю, дзе ўзгадалі цікавыя звесткі з біяграфіі паэта, а таксама чыталі на памяць свае любімыя вершы. Як адзначылі юнакі і дзяўчаты, паэзія Р. Барадуліна вельмі спеўная і яскрава падкрэслівае пявучасць нашай мовы. Яго вершы змяшчаюць у сабе вельмі важныя грані быцця чалавечага: што такое чалавек, шчасце, каханне, вера ў сябе і вера да Бога.
Барадуліна любяць, яго цытуюць, яму прысвячаюць вечарыны і выставы. Чытаць яго можна і без прывязкі да юбілейнай даты. Ёсць што.
