
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Мова — душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. Жыве мова — жыве народ, жыве памяць продкаў.
У Міжнародны дзень роднай мовы юнакі і дзяўчаты з груп УП-1 і БД-1 сталі ўдзельнікамі паэтычнага чэленджа “Слаўлю цябе, мая родная мова!”, навучэнцы групы ПО-41 далучыліся да рэспубліканскай акцыі і пісалі дыктант па-беларуску, група УП-1 прыняла актыўны ўдзел у акцыі “Маё любімае беларускае слова”. Дэвізам дня былі словы: “Рускай мове дай разгрузку, гавары па-беларуску”.
Нашы продкі — бацькі, дзяды і прадзеды — нямала зрабілі для таго, каб наша беларуская мова была прызнана роўнай сярод іншых моў свету. Любіце, ведайце і шануйце мову свайго народа, умейце дасканала валодаць ёю!
