
18 лютага 2025 года навучэнцы групы УП-1 разам з куратарам Браніцкай М.К. былі запрошаны ў ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка” на творчую сустрэчу з Людмілай Антонаўнай Кебіч.
Імя Людмілы Кебіч у ліку тых, хто прадстаўляе сучасную літаратурную Гродзеншчыну. Паэтэса, празаік, перакладчык, ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы і Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў і публіцыстаў – усё гэта пра Людмілу Антонаўну. З 2005 года Кебіч з’яўляецца старшынёй Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
З вялікай цеплынёй і адкрытасцю Людміла Антонаўна дзялілася з прысутнымі ўспамінамі і яркімі старонкамі жыцця і творчай біяграфіі.
Прыгажосць душы, жаночае абаянне, прастата і жыццёвая энергія гарманічна спалучаюцца ў гэтай жанчыне з духоўнасцю і высокімі нотамі мастацтва. Як сказала пра сябе сама Людміла Кебіч: “Паэзія і музыка – дзве музы, якія вядуць мяне па жыцці”.
Далучэнне да паэзіі — заўсёды цудоўна, а з'яднанне з цудоўным — заўсёды велiчна!
Сустрэча з Людмілай Антонаўнай прынесла навучэнцам шмат пазiтыўных эмоцый і стала для многіх цікавым і дзіўным адкрыццём!
