
11 лютага 2025 года навучэнцы групы УП-1 з куратарам Браніцкай М.К. наведалі ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка”, дзе сталі ўдзельнікамі літаратурнай гадзіны “Мудрасць слова і жыцця”, прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі.
Супрацоўнік бібліятэкі прадставіла прэзентацыю-аповед пра асноўныя этапы жыцця і творчасці І. Навуменкі. Праз інтэрактыўныя заданні юнакі і дзяўчаты ўзгадалі не толькі цікавыя факты з жыцця юбіляра, але і іншых беларускіх пісьменнікаў другой паловы ХХ стагоддзя, а таксама звесткі з тэорыі літаратуры. Падчас мерапрыемства навучэнцы пазнаёміліся з матэрыяламі кніжнай экспазіцыі, прысвечанай творчасці Івана Навуменкі.
