
28 студзеня навучэнцы групы ПО-1 сталі ўдзельнікамі этнагасцінай «Вельмі хораша ў душы на Навагрудскім кірмашы», арганізаванай супрацоўнікамі Навагрудскай раённай бібліятэкі.
Мэта мерапрыемства – узбагачэнне ўяўленняў аб роднай Беларусі, фарміраванне цікавасці да нацыянальных традыцый і звычаяў беларускага народа, выхаванне любові і павагі да роднай мовы.
Героі мерапрыемства – гандляр і гандлярка - выступалі ў ролі прадаўцоў, а навучэнцы былі пакупнікамі. Чаго толькі не было на тым кірмашы! Яблыкі, цукеркі, посуд і шмат чаго іншага!
Каб пакупнікам лягчэй было знайсці ўсё патрэбнае, ім дапамагалі гандляры.
Спачатку была праведзена латарэя. Пасля гандлярка зачытала “Заклінанне гандляра”. Потым усе ўдзельнікі адгадвалі загадкі ганчара і каваля. Напрыканцы мерапрыемства дзеці частаваліся салодкімі падарункамі.
