
Беларусь мае шмат брэндаў, якія папулярныя і вядомыя ўсяму свету. Нам ёсць чым ганарыцца і ёсць да чаго імкнуцца. Нашы тавары і паслугі карыстаюцца попытам у іншых краінах. Якасная прадукцыя — гэта характэрная рыса для нашай краіны.
Сёлета якасць на асаблівым кантролі, каб дасягаць новых поспехаў у сусветнай прасторы. У Беларусі 2024 год аб'яўлены Годам якасці. Гэтай тэме ў групах УП-1(куратар Браніцкая М.К.) і УП-21 (куратар Капытка Т.А.) была прысвечана выхаваўчая гадзіна ў форме старытэлінгу «Цікава, карысна, якасна”. Праз рэкламныя ролікі, знятыя навучэнцамі групы УП-1, прысутныя пераканаліся, што прадукцыя навагрудскіх харчовых прадпрыемстваў папулярная не толькі ў нашым рэгіёне, але і ў Беларусі, і далёка за яе межамі. Юнакі і дзяўчаты прыйшлі да высновы, што прадукцыя нашых мясцовых прадпрыемстваў заслугоўвае знака якасці.
Сапраўды, Беларусь не валодае вялікімі прыроднымі багаццямі. Таму дабрабыт жыхароў нашай краіны не прыйдзе сам па сабе. Мы можам яго забяспечыць толькі сваёй вучобай і працай, інтэлектам і настойлівасцю.
