22 сакавіка навучэнцы групы УП-22 з куратарам Кундзельскай В.В. наведалі літаратурна-гістарычную гасцёўню “Сімвал трагедыі і вечнай памяці”, прымеркаваную да 79-годдзя з дня Хатынскай трагедыі ў Навагрудскай раённай бібліятэцы.
Бібліятэкары праз кнігі і відэаматэрыялы асвяцілі гісторыю Хатыні і яе жыхароў і тых вёсак, лёс якіх быў такі ж трагічны. Трагедыя Хатыні – адзін з тысяч фактаў, што сведчаць аб мэтанакіраванай палітыцы генацыду ў адносінах да насельніцтва Беларусі, якую ажыццяўлялі нацысты падчас акупацыі. Юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з прадстаўленымі навукова-папулярнымі і літаратурна-мастацкімі выданнямі. Для прагляду быў прапанаваны відэаролік 1969 года са зваротам адзінага дарослага выжыўшага жыхара вёскі Хатынь Іосіфа Камінскага.