
6 кастрычніка група БД-1 з куратарам Браніцкай М.К. наведалі прыватную карцінную галерэю Кастуся Качана.
Разам з выкладчыкам каледжа Наталляй Іванаўнай Чарняўскай дзяўчаты здзейснілі займальную вандроўку ў гісторыю беларускай правінцыі. Галерэя ўразіла непаўторнымі пейзажамі і нацюрмортамі, вобразамі спакойнага жыцця беларускіх мястэчак на фоне помнікаў архітэктуры. Дзякуючы творчасці Кастуся Качана навучэнкі адчулі шум асенняга лісця і крык адлятаючых птушак, усміхнуліся ласкаваму сонейку, удыхнулі марознае паветра і пакаталіся на санях з горкі. Усім спадабалася багатая калекцыя шкла, мэблі і прадметаў побыту мінулых часоў, сабраная жонкай мастака Жаннай Леановіч.
Сапраўды, мастацтва - гэта цуд, магчымасць убачыць чароўнае ў простым!
