
23 верасня 2021 года група БД-1 разам з куратарам Браніцкай М.К. наведалі Дом-музей А.Міцкевіча.
Выкладчык каледжа Наталля Іванаўна Чарняўская правяла цікавую экскурсію па пяці залах музея. Навучэнкі паглыбілі свае веды пра сям’ю вялікага паэта, яго дзіцячыя і юнацкія гады, час вучобы ў Віленскім універсітэце, атрымалі цікавую інфармацыю пра гады, праведзеныя А.Міцкевічам у эміграцыі. Нікога не пакінула абыякавым гісторыя кахання паэта і Марылі Верашчакі.
Мікалай Паўлавіч Гайба пазнаёміў пазнаёміў навучэнцаў з перакладамі паэмы А. Міцкевіча “Пан Тадэвуш” на мовы народаў свету.
Усе засталіся ў захапленні ад экскурсіі!
