
27 мая група УПп-1 (куратар Браніцкая М.К.) наведала Навагрудскую раённую бібліятэку.
У рамках краязнаўча-асветніцкага праекта “Навагрудчына — старонкі гісторыі”, прымеркаванага да V Шчорсаўскіх чытанняў, навучэнкі здзейснілі краязнаўчую вандроўку “Шчорсаўскія скарбы”. Дзяўчаты пашырылі веды пра старажытны шляхецкі род Храптовічаў, а дакладней, пра магната, апошняга канцлера ВКЛ Іахіма Літавора Храптовіча, яго багатую бібліятэку, пазнаёміліся з выставай “Шчорсаўскія скарбы”, адказалі на пытанні віктарыны, а таксама склалі пазл “Шчорсаўскія краявіды”. Усіх прысутных зацікавіла выстава літаграфій Напалеона Орды “Гісторыя ў мастацтве”.
