
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Мова — душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. Жыве мова — жыве народ, жыве памяць продкаў.
Да Міжнароднага дня мовы ў Год народнага адзінства ўсім жадаючым прапануем разам напісаць дыктоўку па-беларуску. Зрабіць гэта можна будзе 19 лютага ў 9.40 ў 58 каб.
22 лютага, у панядзелак, шчыра запрашаем усіх паслухаць літаратурную кампазіцыю “Не пакідайце ж мовы роднай…” (10.35, хол 4 паверха), прыняць удзел у акцыі “Чытаем класікаў разам” (12.45, хол 4 паверха), стаць удзельнікам брэйсторма “Знаўцы роднай мовы” (15.45, каб. 58). Дэвіз дня: “Рускай мове дай разгрузку, гавары па-беларуску”.
