
Адам Міцкевіч — адна з першых велічынь сусветнай літаратуры — гонар Навагрудчыны. Тут ён нарадзіўся, тут яго карані, тут прайшлі лепшыя гады жыцця паэта, тут, урэшце, жыло яго каханне. Яе, Навагрудчыну, лічыў ён сваёй радзімай, яе апяваў у сваіх творах, ёй прысвячаў самыя лепшыя радкі сваёй паэзіі:
Ёсць у мяне зямля, край светлых мрояў,
Мілейшага — мне не знайсці другога.
Мне ўся радня там — болей чым крывёю,
Там сэрцу гэтак многа дарагога!
22 снежня, напярэдадні дня нараджэння вялікага паэта, група Упп-1 з куратарам Браніцкай М.К. і выкладчыкам каледжа Чарняўскай Н.І. наведалі Дом-музей А. Міцкевіча. Наталля Іванаўна правяла цікавую экскурсію па пяці залах музея. Навучэнцы паглыбілі веды пра дзіцячыя і юнацкія гады паэта, убачылі арыгінальныя падручнікі таго часу, па якіх навучаўся А. Міцкевіч. Многія рэчы, напрыклад, гадзіннік, столік і крэслы, з’яўляюцца арыгінальнымі і трапілі ў музей з Вільнюса, дзе калісьці жыў паэт. Зацікаўлена слухалі юнакі і дзяўчаты аповед Чарняўскай Н.І. пра знаёмства А. Міцкевіча з Пушкіным, Жукоўскім, яго будучай жонкай Марыяй Шыманоўскай, пра гады эміграцыі вялікага паэта. Нікога не пакінула абыякавым гісторыя кахання Адама Міцкевіча і Марылі Верашчакі. Усе засталіся ў захапленні ад экскурсіі!
