
11 мая навучэнцы філіалу прынялі ўдзел у літаратурна-гістарычнай студыі «Май Вялікай Перамогі» у ДУК "Навагрудская раённая бібліятэка".
Бібліятэкары пазнаёмілі студэнтаў з кніжнай экспазіцыяй, прысвечанай 9 мая, расказалі пра подзвігі герояў Вялікай Айчыннай вайны, лёсы якіх былі звязаны з Навагрудчынай.
З дапамогай гульні «Кніга ў кадры — памяць назаўжды» навучэнцы пазнаёміліся з мастацкімі творамі пра вайну і фільмамі, знятымі па сюжэтах гэтых кніг. З асаблівай цікавасцю госці бібліятэкі прымалі ўдзел у складанні «Карцін Вялікай Перамогі».
Завяршылася сустрэча мультымедыйнай віктарынай, адказваючы на пытанні якой, навучэнцы ўзгадалі асноўныя падзеі і асобы Вялікай Айчыннай вайны.
