
21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы навучэнцы групы УПп-1 далучыліся да рэспубліканскай акцыі і пісалі дыктант па-беларуску, група БД-1 прыняла актыўны ўдзел у акцыі “Маё любімае беларускае слова”, а хлопцы і дзяўчаты з групы БДп-1 пашырылі веды пра багацце роднай мовы ў інтэлектуальным квізе “Знаўцы роднай мовы”.
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. Дзякуючы ёй можам пазнаёміцца з народнымі песнямі, казкамі, звычаямі. Дзякуючы ёй ведаем гісторыю беларускага краю з легендаў і паданняў, навуковых кніг. Дзякуючы ёй сёння можам зразумець досціп народа, мудрыя ўрокі нашчадкам, закладзеныя ў прыказках і прымаўках.
Нашы продкі — бацькі, дзяды і прадзеды — нямала зрабілі для таго, каб наша беларуская мова была прызнана роўнай сярод іншых моў свету. Любіце, ведайце і шануйце мову свайго народа, умейце дасканала валодаць ёю!
І ў палацы, і на сцежцы вузкай,
Каб душа магла пачуць душу,
Размаўляй са мной па-беларуску,
Размаўляй па-роднаму, прашу.
Марыя Новікава
