З 19 верасня 2022 года навучэнцы філіяла далучыліся да Тыдня роднай мовы і 20 верасня прынялі ўдзел у прэзентацыі віншавальных паштовак "Пажаданні роднай мове".
Мова – частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй працягваюць жыць традыцыі. Мова абуджае цікавасць да пазнання свету, садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага і служыць элементам аб’яднання людзей незалежна ад месца і часу іх пражывання.