
24 сакавіка навучэнцы групы УП-21 з куратарам Баршовай Ю.І. наведалі Навагрудскую раённую бібліятэку, дзе праводзіўся літаратурны хіт-парад “Навагрудак у мастацкай літаратуры”.
Падчас мерапрыемства судэнты даведаліся пра творы рускай і беларускай літаратуры,дзе узгадваўся Навагрудак. Таксама прагучалі імены
Адама Міцкевіча, Яна Чачота, Саламеі Русецкай,Уладзіміра Высоцкага,чый лёс і жыццё былі звязаны з Навагрудкам. Студэнтам была прапанавана віктарына,дзе узгадваліся гістарычныя мясціны Навагрудчыны і Беларусі.Шляхам латэрэі былі выбраны два навучэнца,якія прачыталі вершы і атрымалі прызы. Мерапрыемства атрымалася пазнавальным і карысным для студэнтаў.
