21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Мова — душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. Жыве мова — жыве народ, жыве памяць продкаў. Няма роднай мовы — няма народа, няма суцяшэння ў горы, няма слоў радасці.
19 лютага да Міжнароднага дня роднай мовы ў Год народнага адзінства навучэнцы нашага каледжа пісалі дыктант па-беларуску, а 22 лютага сталі ўдзельнікамі літаратурнай кампазіцыі “Не пакідайце ж мовы роднай…”, прынялі актыўны ўдзел у акцыі “Чытаем класікаў разам”, пашырылі веды пра багацце роднай беларускай мовы ў час брэйнсторма “Знаўцы роднай мовы”.
Нашы продкі — бацькі, дзяды і прадзеды — нямала зрабілі для таго, каб наша беларуская мова была прызнана роўнай сярод іншых моў свету. Любіце, ведайце і шануйце мову свайго народа, умейце дасканала валодаць ёю!
