28 студзеня ў рамках Тыдня беларускай навукі паміж групамі БД-1 (куратар Карташова Т.А.) і УПп-1 (куратар Браніцкая М.К.) была праведзена інтэлектуальная гульня “Знаўцы роднага краю”.
Каманды “Крынічка” (БД-1) і “Зубры” (УПп-1) знаходзілі адказы на пытанні і заданні па розных тэмах (беларуская літаратура, гісторыя, этнаграфія, геаграфія). Выхаванцы з цікавасцю выконвалі заданні, бо была пастаўлена задача на каманднае першынство. Пасля сямі тураў гульні перамогу атрымала каманда “Крынічка”. Усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны салодкімі прызамі.
