
18 снежня выкладчык Гайдук Г.А. правяла ў групе БД-1 адкрыты вучэбны занятак па тэме «Урокi жыцця i творчасцi Максiма Танка. Тэмы, вобразы, наватарства. Свабодны верш».
Тып і структура ўрока адпавядаюць пастаўленай мэце, узроставым і індывідуальным асаблівасцям успрыняцця вучняў. Вучэбны занятак уяўляў сабой цэласную кампазіцыю. Усе этапы ўрока дастаткова прадуманы. Пераходы ад аднаго віда работы да другога - плаўныя, прысутнічала абагульненне па кожнай вучэбнай сітуацыі, дакладныя вывады. Вучні пазнаёміліся з творчасцю М.Танка, змаглі асэнсаваць месца паэта ў літаратуры, паказаць надзённасць, актуальнасць яго твораў. Цікавым было творчае заданне - скласці асабісты верлібр «Намацаць галінками сонца». На працягу ўрока актыўна выкарыстоўваліся наглядныя сродкі. У рабоце былі выкарыстаны прынцыпы індывідуальнасці, цэласнасці , актыўнасці.
Матэрыял урока быў разгледжаны ўсебакова з выкарыстаннем разнастайных форм і метадаў работы. Музычная хвілінка садзейнічала адпачынку і зберажэнню здароўя дзяцей. Пры завяршэнні ўрока была праведзена рэфлексія. Эмацыянальная атмасфера ўрока была станоўчая.
