10 студзеня 2023 года навучэнцы групы БДп-31 былі запрошаны ў творчую студыю “Зімовы настрой Віктара Залаціліна” у Навагрудскай раённай бібліятэцы, дзе зараз экспануюцца зімовыя пейзажы мастака.
Віктар Залацілін – мастак, які ў сваіх працах паказвае навакольныя пейзажы і ўслаўляе тым самым Прынёманскі край і родную Навагрудчыну. Юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з выставай і біяграфічнымі старонкамі Віктара Мікалаевіча, выканалі творчае заданне “12 месяцаў”, дзе камандна адгадвалі, хто які месяц намаляваў, а за правільныя адказы атрымлівалі бонусы-сняжынкі.
Бібліятэкары таксама расказалі ўдзельнікам студыі, што цікавага можна прачытаць на старонках часопіса “Мастацтва”, а напрыканцы ўсе напісалі самыя лепшыя пажаданні на маленькіх папяровых сэрцах на наступіўшы 2023 год.